Спадчына: Антыфашысцкае падполле
Чацвер, 17 Верасень 2026 08:31
2026 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Мікалая Антонавіча Несцярука (1916–?), падпольшчыка, першага сакратара Камянецкага антыфашысцкага камітэта
Мікалай Антонавіч Несцярук нарадзіўся ў жніўні 1916 г. у в. Грушаўка Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Дзяцінства яго прайшло ў вёсках Грушаўка і Баранкі. Будучы юнаком, уключыўся ў барацьбу супраць польскіх прыгнятальнікаў.